Папулярны спорту і віды ставак у Беларусі

Вядома, што законы, якія рэгулююць стаўкі на спорт, істотна адрозніваюцца ў розных краінах. На шчасце, для тых, хто жыве ў Беларусі ці спадзяецца ў хуткім часе яе наведаць, рабіць стаўкі тут легальна. Насамрэч, азартныя гульні ў Беларусі легалізаваныя з 2001 года, а Ўказ Прэзідэнта № 305 ад 2018 года таксама ўзаконіў азартныя гульні ў Інтэрнэце. Апроч казіно, закон дазваляе рабіць стаўкі на спорт у звычайных букмекерскіх канторах і анлайн.

Гэта выдатная навіна для аматараў усіх відаў спорту, што любяць выпрабоўваць сваю ўдачу і веды стаўкамі на розныя гульні і матчы. Ніжэй апісаныя некаторыя з самых папулярных відаў спорту і магчымасці для ставак у Беларусі.

Футбол

Нядзіўна, што футбол з'яўляецца адным з самых папулярных відаў спорту ў Беларусі, улічваючы, што ён папулярны ўвогуле ва ўсёй Еўропе (і за яе межамі). Пасля таго як Беларусь выйшла з СССР, у 1989 годзе была заснавана Федэрацыя футбола Беларусі, якая кіравала мужчынскай і жаночай зборнымі, беларускай Прэм'ер-лігай, а таксама Першай і Другой лігамі. Разам з тым, кожны год праводзіцца Кубак Беларусі па футболе. Першым футбольным клубам у краіне лічыцца Першая гімназічная футбольная каманда з Гомеля, якая была заснавана ў 1910 годзе.

Трэба адзначыць, што папулярнасцю карыстаецца не толькі прафесійны футбол. У краіне дзейнічае праграма развіцця спорту, дзякуючы якой па ўсёй Беларусі будуюцца футбольныя палі, на якіх аматары таксама могуць гуляць з сябрамі, калі хочуць і маюць з сабой неабходны інвентар.

Што датычыцца ставак на футбол — варыянтаў дастаткова, як і ў большасці краін, дзе можна рабіць стаўкі на спорт. Выбар сапраўды вялікі — ад ставак на вынікі лакальных матчаў і міжнароднай лігі да вызначэння лепшага футбаліста і колькасці галоў. Больш за тое, у той час, калі многія лігі па ўсім свеце былі адмененыя праз каранавірус, беларуская ліга адбылася на радасць балельшчыкам.

Хакей на лёдзе

Што да зімовых відаў спорту, то хакей з шайбай, безумоўна, — самы папулярны ў Беларусі. Яго аднолькава любяць дарослыя і дзеці, улічваючы, што ёсць мужчынскія, жаночыя і юнацкія зборныя. Гэты від спорту рэгулюецца Федэрацыяй хакея Рэспублікі Беларусь, і, акрамя іх удзелу ў чэмпіянатах свету, існуе таксама нацыянальная ліга, за якой сочаць балельшчыкі. Беларуская Экстраліга была ўтворана ў 2006 годзе. У гэтым сезоне прымалі ўдзел 12 каманд, а ў мінулым Экстраліга таксама запрашала каманды з Украіны і Латвіі.

Як і ў любым іншым папулярным відзе спорту, у хакеі існуе мноства варыянтаў для ставак. Лепшыя сайты спартовых ставак прапануюць інфармацыю аб шэрагу правераных букмекерскіх кантор, на якіх можна зрабіць стаўкі на лігі ды на асобныя матчы. У дадатак да ставак на пераможцаў чэмпіянатаў і адзіночную гульню таксама можна паспрабаваць выйграць, угадаўшы розніцу ў рахунку альбо агульную колькасць галоў. Існуюць таксама дадатковыя стаўкі, напрыклад, хто заб'е першым ці колькі ўдараў будзе зроблена ўвогуле. Можна зрабіць стаўку на падзею ў рэальным часе, на будучыню, альбо экспрэс-стаўку.

Тэніс

Яшчэ адзін вельмі папулярны від спорту ў Беларусі — тэніс. Канешне, у яго нядоўгая гісторыя ў параўнанні з Англіяй ці якой-небудзь іншай краінай, дзе жыхары адвеку гуляюць у тэніс, але на Беларусі ў гэтага спорту шмат прыхільнікаў. Безумоўна, адной з самых вядомых тэнісістак Беларусі з'яўляецца Вікторыя Азаранка, былая першая ракетка свету, якая выйграла Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі ў 2012 і 2013 гадах. Акрамя таго, у Мінску ёсць вялікі Рэспубліканскі тэнісны цэнтр, куды аматары ў вольны час могуць прыйсці пагуляць у тэніс. У ім ёсць распранальні, душавыя і паркоўка.

Улічваючы тое, што тэнісныя турніры арганізаваны такім чынам, каб заўсёды адбываліся матчы, рабіць стаўкі на гэты від спорту даволі проста. Тры самыя папулярныя стаўкі ў тэнісе: хто выйграе матч, хто выйграе колькі геймаў або сэтаў і колькі геймаў будзе згуляна ў матчы. Акрамя таго, стаўкі ў рэжыме рэальнага часу — гэта яшчэ адзін магчымы варыянт, і тыя, хто выкарыстоўвае мабільныя прыкладанні, максімальна яго выкарыстоўваюць.

ММА

Змешаныя адзінаборствы таксама маюць значную колькасць прыхільнікаў у Беларусі. Беларускі чэмпіянат па змешаным баявым мастацтвам (Belarusian Fighting Championship або BFC) адказвае за арганізацыю мерапрыемстваў па ММА на такіх пляцоўках, як “Прайм Хол” і “Чыжоўка Арэна”. Удзел у падобным мерапрыемстве — выдатная магчымасць для дасведчанага байца быць заўважаным і атрымаць прапанову ад буйнай арганізацыі. Самым гучным імем, звязаным з гэтым відам спорту ў Беларусі, безумоўна, з'яўляецца Андрэй “Пітбуль” Арлоўскі, былы чэмпіён UFC.

Букмекеры разумеюць значнасць мясцовых і міжнародных турніраў ММА і прапануюць разнастайныя тыпы ставак, якія могуць выбіраць гульцы. Яны таксама вар'іруюцца ад ставак у рэальным часе, на будучыню, экспрэс-ставак да дадатковых ставак і грашовых ліній. Тым не менш, некаторыя спартовыя стаўкі (такія як агульная колькасць раўндаў і спосаб выйгрышу) таксама можна сустрэць на вэб-сайтах вядучых аператараў.

Гімнастыка

Нарэшце, гімнастыка — від спорту, які ўключае некалькі розных дысцыплін, таму не дзіва, што яна таксама папулярная як сярод гледачоў, так і сярод тых, хто робіць стаўкі на спорт. Поспехі такіх гімнастаў, як Віталь Шчэрба і Вольга Корбут, спрыяюць росту колькасці прыхільнікаў гэтага віду спорту.

Букмекерскія канторы і сайты прапануюць розныя стаўкі на ўсе падзеі, ад ставак на пераможцу да ставак у рэжыме рэальнага часу і агульнай колькасці ачкоў, якія набярэ гімнастка ці каманда.

Акрамя гэтага, важна адзначыць, што ў Беларусі даволі папулярныя гандбол, фехтаванне, плаванне і розныя зімовыя віды спорту (катанне на лыжах, снаўбордзе і каньках). Незалежна ад таго, ці хочаце вы гуляць, глядзець ці рабіць стаўкі на адзін з гэтых відаў спорту, будзьце ўпэўненыя, што вам прапануюць такія паслугі.

Папулярны спорту і віды ставак у Беларусі
Подробнее
DMCA